50-тысячнае шэсьце памяці Барыса Нямцова прайшло ў цэнтры Масквы

02.03 08:50

Удзел у акцыі ўзялі шэраг вядомых палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і артыстаў. Скончылася акцыя ўскладаньнем кветак да месца, дзе быў забіты Барыс Нямцоў.

У Маскве адбылося жалобнае шэсьце памяці Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры горада ў пятніцу вечарам. 

Арганізатары ацанілі колькасьць удзельнікаў у некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек. Над калёнамі цягам акцыі кружыў верталёт.

Удзел у акцыі ўзялі шэраг вядомых палітыкаў, грамадзкіх актывістаў, артыстаў.

Скончылася акцыя ўскладаньнем кветак да месца, дзе быў забіты Барыс Нямцоў.

Назіральнікі называюць шэсьце адной з самых шматлікіх акцыяў расейскай апазыцыі за апошнія гады.