Беларусь яшчэ чакае дэмакратычная рэвалюцыя

25.03 10:03

Пра гэта сцвярджае адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), а таксама гісторык Анатоль Сідарэвіч.

 

Гісторыя ідзе так: два крокі наперад – крок назад.

 

У 1918 годзе беларусы здолелі ўчыніць тры крокі: 1) заснаваць Беларускую Народную Рэспубліку і заявіць аб выхадзе сваёй краіны са складу Расіі, 2) абвясціць Беларусь незалежнай краінай, 3) абвясціць Беларускую Народную Рэспубліку дэмакратычнай дзяржавай. 

 

Да пачатку 1919 г. Расія вымушана была згадзіцца з тым, што Беларусь павінна жыць асобна ад яе. Аднак, даўшы Беларусі тэрытарыяльнае самакіраванне і нават абвясціўшы яе раўнапраўнай з Расіяй савецкай рэспублікай, Масква не дала нашай краіне фактычнай незалежнасці. Замест дэмакратычнай канстытуцыі БНР была ўведзена савецкая – з непадзелльнай уладай бальшавіцкай партыі і дыктатурай партыйнай бюракратыі. Так былі ўчынены два крокі назад. 

 

На хвалі дэмакратычнай рэвалюцыі 1989–1991 гг. у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Беларусь  стала і юрыдычна, і фактычна незалежнай дзяржавай. Тады ж былі закладзены асновы яе пераўтварэння ў дэмакратычную дзяржаву. Думалася, што Акт 25 Сакавіка здзейсніцца ў поўным аб’ёме. Аднак беларускі народ не даспеў да дэмакратыі і пажадаў “цвёрдай рукі”. У 1994 г. на прэзідэнцкіх выбарах быў здзейснены крок назад. У канцы 1996 г. у краіне ўсталявалася дыктатура былой партыйна-камсамольскай і гаспадарчай наменклатуры. Беларусь стала паліцэйскай дзяржавай.  

 

У адпаведнасці з логікай гісторыі (а логіка вызначаецца формулай: ад несвабоды да свабоды, ад свабоды меншай да свабоды большай) Беларусі наканавана здзейніць Акт 25 Сакавіка цалкам, г. зн. стаць дэмакратычнай дзяржавай. Пытанне ў тэрмінах. А таксама ў тым, у якой форме (мірнай ці нямірнай) адбудзецца дэмакратычная рэвалюцыя. 

 

Вітольд Няўрыда