Будоўля пяцігодкі: хацелі, як лепей, атрымалася – як заўжды (фота)

25.10 19:26

Карэспандэнт “Магілёўскага рэгіёна” пралез у пакуль зачынены новы падземны пераход каля рэканструяванага маста па прашпекце Пушкіна, каб зрабіць адтуль фотарэпартаж.

Будаўнічыя працы тут даўно скончаныя і, без перабольшання можна сказаць, даводзіцца да розуму проста шыкоўнае аздабленне. Таму пераход пакуль што зачынены з усіх бакоў:

 2

 Самая танная на гэтым аб’екце – гонары цяперашняга мэра – тратуарная плітка. Астатняе зіхаціць промнямі. Сцены ўпрыхожаныя шклянымі дэкаратыўнымі пано са здымкамі горада. Першымі наведвальнікамі дэ-факта падземнай выставы сталі будаўнікі:

 3

 Рабацягі прызнаюцца, што ў горадзе пакуль што не бачылі такой прыгажосці і проста ўсцешаныя такім творчым рашэннем. Але на гэтым хвалебны нарыс можна і скончыць, бо ў чалавека хоць крыху дасведчанага ў мастацтве альбо гістрыі адразу ўзнікнуць пытанні. Канечне, да краявідаў сучаснага горада прэнэнзіяў няма:

 4

 Але ж у вочы кідаецца ідэалагічны выбар аўтараў аздаблення – усё выканана па-расейску, а фотатворы з’яўляюцца выцяжкай з савецкага перыяду і часоў панавання Расейскай імперыі. Вось так Савецкая плошча выглядала пры Брэжневе: 

5

 А вось так яшчэ пры цары Мікалаі-ІІ. Нібы горад быў заснаваны не 800, а сто год таму:

 6

 Што ж тычыцца сучаснасці, то тут магілёўцы нікога не здзівілі сваёй неахайнасцю і абыякавасцю да выканання сваіх абавязкаў. На самым уваходзе ў пераход пешаходаў сустракае шкляное пано з мапай горада, на якую абы як накладзены фатаздымкі турыстычных аб’ектаў:

 7

 На першы погляд усё выглядае сімпатычна, пакуль не пачнеш прыкідваць адкуль трэба адлічваць адлегласць і што дзе знаходзіцца:

 8

 З гэтага моманту разгляд мапы можа сапсаваць нервы. Праз хвілінаў пятнаццаць вывучэння гэтых “цікавостак Магілёва” толькі мясцовы жыхар можа прыйсці да высновы, што адлік хутчэй за ўсё вядзецца ад будынка аблвыканкаму на плошчы імя Леніна, бо там ёсць “нулявы кіламетр”. Госці горада проста здурэюць, бо на гэтай мапе Дом саветаў (ён жа аблвыканкам) знаходзіцца на вуліцы Якубоўскага, прыблізна на месцы школы №27:

 9

 Далей – болей! Касцёл Святога Станіслава чамусці аднесены ў самы канец вуліцы Касманаўтаў, прыблізна ў той раён, дзе можна пабачыць глыбокі яр рачулкі Струшня:

 10

 Ну а царква святога Мікалая (а дакладней трэба было б пазначаць і манастыр) занесена ў Задняпроўе – аж на месца мясакамбіната. Пры гэтым адлегласць указаная ў 1680 метраў:

 11

 Разгляд мапы лепей рабіць пад іншым вуглом. Калі задацца пытаннем, а ці ёсць хоць што-небудзь на гэтым гайдзе для патэнцыйных турыстаў, што б адпавялада рэчаіснасці, то можна і парадавацца. Прыкладам, кінатэатр “Радзіма” знаходзіцца на сваім месцы:

 12

 Але ці правільна там пазначаная адлегласць у 750 метраў? Ці можа гэта аўтар постэру вырашыў прыкінуць “на вока”? У адказ на гэтае пытанне рабочыя-будаўнікі паслалі карэспандэнта “6tv.by” у кавярню, “бо халодна ў пераходзе”, пажадаўшы яму ўсяго лепшага. А самі пайшлі мантаваць ліфт. Бо хутка начальства будзе ўрачыста адкрываць новы інфраструктурны аб’ект – трэба, каб усё блішчэла. Астатняе гэта дробязі:

 13