Да 2019 года капітальнага рамонту двара д.64 па пр-ту Дзімітрава жыхарам дома не відаць

12.03 04:32

Паводле магілёўскага чыноўніка Уладзіміра Кісялёва дваравая тэрыторыя ўзгаданага дома не ўваходзіць у план капітальнага рамонта, які зацверджаны Магілёўскім гарвыканкамам на бліжэйшыя 5 год.


Тым не менш чыноўнік паведаміў, што ў вясенне-летні перыяд 2014 года Магілёўскаму гарвыканкаму дадзена даручэнне прыняць меры па ўстраненню дэфектаў асфальтабетоннага пакрыцця ўздоўж д.64.

 

Нагадаем, што жыхары ўзгаданага дома ўжо двойчы (у 2011 і 2013 годзе) арганізоўвалі збор подпісаў за рамонт дваравой тэрыторыі, дарогі, а таксама абсталяванне дадатковых паркавальных месцаў. 

 

Пасля калектыўных зваротаў двор касметычна рамантаваўся, аднак праблема так і не была ліквідавана - у двары катастрафічна не хапае паркавальных месцаў, а дарога зноўку разбіта.

 

Якуб Корсак   

 

На фота чыноўнік Уладзімір Кісялёў