Фотафакт: Не чапайце графіцістаў. Адпомсцяць?

03.06 09:11

У сярэдзіне красавіка ўлады зафарбавалі графіці на падпорнай сценцы маста па вуліцы Лазарэнкі. Выдаліць тыя малюнкі прасілі вернікі баптысцкай царквы “Віфанія”, чые вокны выходзяць прама на мост. Цяпер сцяна выглядае нават прывабней, чым раней:


Нагадаем, што раней яна мела чырвоны колер і выглядала вось так:

Вандалізм на гэтай вуліцы пачаўся ў 2008 годзе з акцыі БРСМ, падтрыманай гарадскімі ўладамі. Тады выканкам нават закупіў балоны з фарбай, каб аматары стрытарту патрэніраваліся на нябачных з праезный часткі паверхнях. Але тыя хутка размалявалі ўсё навокал, уключна з забытым усімі будынкам царквы – сведчанне сапраўднага стаўлення да рэлігіі:

У 2013 годзе магілёўцы звярнуліся да ўладаў з просьбай зафарбаваць графіці, якія ўжо неарганізавана наносілі ўсе, хто заўгодна. З’яўляліся нават прафашыстоўскія лозунгі. Царква да таго ж зрабіла касметычны рамонт і стала выглядаць вось так:

Але, як кажуць, ня доўга грала музыка. У адказ невядомыя размалявалі тыльны бок будынка царквы. Вось як яна цяпер выглядае са двара:

Дарэчы, у студзені мінулага году міліцыя выпадкова здолела затрымаць непаўнагадовых юнакоў, што размалёўвалі сцены помнікаў архітэктуры (у тым ліку і царквы). Тады бацькам выпісалі штраф. Але ці здолеюць цяпер знайсці вандалаў? Акрамя малюнкаў, графітчыкі падзяліліся і сакравеннымі думкамі з фасаду:

З долу будынак выглядае ўжо не такім урачыстым. Паглядзім колькі пратрымаецца яго акультураны выгляд:

А помнікі архітэктуры, што ня маюць гаспадара, застаюцца пад поўнай уладай графіцістаў. Яны стаяць побач і выглядаюць вось так (шыльда кажа, што гэта будынак 1896 году):

 



Галерэя