Кароль Саудаўскай Аравіі дазволіў жанчынам кіраваць аўтамабілем

27.09 09:38

Кароль Саудаўскай Аравіі выдаў указ, які прадпісвае пачаць выдаваць жанчынам правы кіроўцы да чэрвеня 2018 года.

Да сённяшняга дня Саудаўская Аравія застаецца адзінай краінай, дзе жанчынам забаронена кіраваць аўтамабілем. Жанчын, што дабіваліся гэтага права, часта арыштоўвалі.

Кампанія за права саудаўскіх жанчын садзіцца за руль аўтамабіля доўжыцца ўжо шмат гадоў, але супраць гэтага «навіны» выступалі традыцыйна кансерватыўныя тэолагі.