Магілёўцы запатрабавалі ад уладаў прывесці ў парадак гарадскія дарогі

24.06 18:56

Подпісы 55 жыхароў Магілёва сабраныя пад калектыўнай скаргай на камунальныя службы горада, якія не ў стане, на думку падпісантаў, прывесці ў належны стан дарогі і тратуары. Дакумент адрасаваны кіраўнікам Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага аблсавета дэпутатаў.

У скарзе зазначаецца, што "не адзін год пасажыры, якія ідуць на магілёўскі аўтавакзал, вымушаныя абыходзіць па газонах глыбокую лужыну на тратуары насупраць прахадной ААТ "Вяснянка", да гэтага часу не заасфальтаваныя пад'езд да прыпынку завода "Зеніт", не ліквідаваныя глыбокія ямы на праезнай частцы ў мікрараёне "Тэхнапрыбор".

"Кіраўніцтвам горада страчаны кантроль над сітуацыяй у Магілёве, а выбаршчыкі незадаволеныя некампетэнтнасцю і нежаданнем цяперашняга кіраўніцтва Магілёва і дэпутатаў усіх масцей выконваць свае абавязкі", - гаворыцца ў скарзе, ініцыятарам якой выступіў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

Падпісанты патрабуюць "абавязаць нядбайных чыноўнікаў і дэпутатаў выконваць свае абавязкі, тэрмінова ліквідаваць існуючыя недахопы". У адваротным выпадку жыхары, у прыватнасці, маюць намер хадайнічаць "пра замену кіраўнікоў і дэпутатаў, якія правініліся", пра адклiканне звання "Чалавека года" ў старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарева. "А таксама праігнаруем выбары ў ППНС!" - гаворыцца ў скарзе.