На "Тэхнапрыборы" сабралі болей за 100 подпісаў за добраўпарадкаванне мікрараёна

15.07 14:48

"Група грамадзян збірае подпісы за тое, каб на нашым мікрараёне быў зроблены ямачны рамонт, пабудаваныя пешаходныя дарожкі, з'явіўся мост, які бы звязваў наш мікрараён з цэнтрам горада, а таксама, каб былі пракладзены ўглыб "Тэхнапрыбора" аўтобусныя маршруты", - кажа актывіст.

 

Пакуль адбываецца збор подпісаў пад гэтымі праблемамі з'явілася яшчэ адна новая.

 

"Новы мэр Уладзімімр Цумараў выдаў распараджэнне прыбраць з прыпынкаў непрацуючыя шапікі прадпрымальнікаў. Вось прадпрымальнікі іх і прыбіраюць разам з прыпынкамі. На канечнай "Юбілейнага" прыпынка болей няма. Цяпер жыхары "Тэхнапрыбора" і "Юбілейнага" мусяць мокнуць пад дажджом альбо стоячы чакаць аўтобусы", - кажа Аляксей Паўлоўскі.

 

Каб на прыпынку грамадскага транспарту ў м-не “Юбілейны”, дзе сканчваюцца маршруты аўтобусаў №11 і №29, узніклі новыя канструкцыі прыпынкаў, Аляксей Паўлоўскі сабраў каля 30 подпісаў гараджан, якія былі высланы ў гарвыканкам. Актывіст спадзяецца, што мясцовыя ўлады не застануцца абыякавымі да праблемы з адсутнасцю крытых аўтобусных прыпынкаў.

 

 

Вітольд Няўрыда