Напярэдадні выбараў камунальнікі адрамантавалі мясцовы праезд каля д.64 па пр-ту Дзімітрава

26.03 10:54

Яны заасфальтавалі ямы, якія ўтварыліся пасля зімы. Агульная плошча залатаных ям склала амаль 40 метраў квадратных.


Пра рамонт мясцовага праезда паведамілі жыхары дома. Месцічы кажуць, што за апошнія тры гады гэта чацвёрты ямачны рамонт дваравой тэрыторыі. У суседніх дварах такі рамонт камунальнікі не праводзяць, бо няма актыўных грамадзян, якія бы сачылі за станам двара і своечасова падавалі скаргі ў мясцовыя органы ўлады.

 

Трэба адзначыць, што напрацягу трох апошніх год жыхары дома пры падтрымцы актывістаў цэнтра "Імпульс" двойчы арганізоўвалі збор подпісаў за добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі і капітальны рамонт двара. Агулам было сабрана больш за 250 подпісаў. 

 

Чыноўнікі часткова прыслухаліся да патрабаванняў грамадзян і навялі ў двары дома касметычны парадак. Капітальны жа рамонт двара, якому ўжо 34 гады, у адпаведнасці з адказам перашага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Кісялёва, да 2019 года не плануецца.  

 

Якуб Корсак