Палітвязню Міколу Статкевічу спаўняецца 59 гадоў

12.08 10:03

Чацвёрты запар дзень народзінаў ён сустракае за кратамі.

Сёння, 12 жніўня, спаўняецца 59 гадоў палітвязню Міколу Статкевічу. Ён адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль застаецца ў зняволенні. Статкевіч знаходзіцца за кратамі пяты год.

У траўні 2011 года суд Ленінскага раёну Мінска прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні нібыта “ў арганізацыі масавых беспарадкаў” 19 снежня 2010 года.

Адказваючы на пытанне Еўрарадыё пра лёс гэтага палітыка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яшчэ не вырашыў, ці выпусціць яго на волю датэрмінова. Але калі гэта адбудзецца, то перад сёлетнімі прэзідэнцкімі выбарамі.