Расейскія войскі ўвайшлі ў Барысаў

18.08 11:16

Некалькі дзясяткаў грузавікоў накіраваліся ў Печы.

Чытач ex-press.by даслаў відэазапіс, на якім зафіксаваны праезд калоны з некалькіх дзясяткаў вайсковых грузавікоў „Урал” з чорнымі рэгістрацыйнымі нумарамі і індэксам „RUS”.

Крытыя машыны з прычэпамі па вуліцы Вайнрубаў заехалі ў лес непадалёк ад 72-га Аб’яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных сіл РБ.

Калону суправаджалі машыны беларускай ДАІ. Як раней паведамляла Міністэрства абароны РБ, у Беларусь першыя падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй вайсковай акругі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі пачалі прыбываць яшчэ 23 ліпеня.

 

Відэа