Што трэба, каб прывесці навабуд у парадак?

22.04 11:03

Цярпенне, юрыдычныя веды і стос паперы для скаргаў у разнастайныя арганізацыі.

Пра дом №2, што ў Магілёве па вуліцы Златавустоўскага, які быў пабудаваны ў 2013 годзе, аднак на якім фактычна адразу патрэскалася і пачала сыпацца тынкоў, распавядае жыхарка гэтага дома Алена Барысава.

З яе словаў жыхары пачалі засяляцца ў дом у пачатку 2014 года. Але адразу сталі бачны відавочны недаробкі і дыфекты, якія ўзніклі па віне будаўнічай арганізацыі. З усімі гэтымі недаробкамі дом быў узяты на баланс эксплуатуючай арганізацыяй ТДА “Каммунальнік МК”.  

- У сярэдзіне 2014 года жыхары дома пачалі вусна і пісьмова звяртацца ў камунальную службу, каб дом на зіму прывялі ў парадах. Да таго часу тынкоўка ў месцах злучэння з плітамі часткова адвалілася. Перапіска з “Камунальнікам МК” паказала, што дырэктар камунальнай арганізацыі ніяк не можа паўплываць на генеральнага падрадчыка і нічым нам дапамагчы не можа, - распавядае Алена Барысава.

Тым часам па закону менавіта эксплуатуючая арганізацыя мусіць сачыць за станам дома і ў выпадку неабходнасці звяртацца ў суд, каб прымусіць генпадрадчыка выканаць працы па ліквідацыі дэфектаў, якія з’явіліся ў гарантыйны перыяд.

Жыхарамі дома было падрыхтавана некалькі зваротаў у адрас мясцовай улады. Некаторыя са зваротаў былі калектыўнымі. У выніку адміністрацыя Кастрычніцкага раёна яшчэ ў студзене 2015 года дала адказ, што ўсе рамонтныя працы будуць выкананыя да 1 верасня 2015 года.

Аднак, нягледзячы на ўсе абяцанні адміністраціі і генеральнага падрадчыка, працы так і не былі выкананыя. Зіму дом сустракаў з разгермітызаванымі стыкамі.

Алена Барысава піша яшчэ адзін зварот на імя дырэктара ТДА “Камунальнік МК”, каб ён патлучачыў калі будуць скончаны рамонтныя працы. У сваім адказе (ніжэй на фота) дырэктар зняў з сябе абавязкі па выкананні сваёй непасрэднай працы:

-25 лістапада 2015 года я хадзіла на асабісты прыём да кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкай раённай Магілёва Глушакова, які на словах узяў пад кантроль наш дом і абяцаў як мага хутчэй разабрацца з гэтай сітуацыя, аднак воз і зараз там, - кажа Алена Барысава.

Пасля прыёма ў адміністрацыі раёна будаўнічыя альпіністы працавалі роўна тры дні, аднак так і не скончылі распачатае.

У канцы снежня 2015 года ТДА “Камунальнік МК” прадаставіў у адміністрацыю раёна неадпавядаючую рэчаіснасці інфармацыю аб тым, што вядуцца працы па рамонту фасада дома №2 па вул.Златавустаўскага. Кіраўнік жа адміністрацыі раёна дае чарговы адказ, у адпаведнасці з якім пафарбоўка фасада дома  перанесена на спрыяльны перыяд 2016 года.

На жаль, жыхары дома сустрэлі зіму 2015 года з незаробленымі, адкрытымі стыкамі, што прывяло да зніжэння тэмпературнага рэжыму ўнутры кватэр. У некаторых кватэрах па столі гуляў вецер, падлога была халоднай. Амаль ва ўсіх кватэрах жывуць маленькія дзеткі і людзі, якія маюць хранічныя захворванні.

Вільгота трапляе ў незаробленыя стыкі і пры мінусавой тэмпературы замярзае, што прыводзіць да ўтварэння дадатковых шчылін, разбурэнню будынка.  

Чарговая калектыўная скарга жыхароў у гарвыканкам, зварухнула з мёртвага месца працу па рамонту фасада. На гэты раз выканаўчыя органы паабяцалі прыцягнуть да адказнасці СМП-761 ОАО “Дорбудмантаж” да адміністраціўная адказнасці па арт.21.20 КоАП РБ калі у тэрмін да 1 траўня 2016 года не будуць скончаны рамонтныя працы.

20 красавіка над фасадам дома залунаў адзінокі будаўнічы альпініст, які нягледзячы на дождж і град выконваў сваю працу. Правісеў ён над домам усяго адзін дзень і скончыць запланавы аб’ём работ у яго пакуль не атрымалася.

Ці паспеюць будаўнікі ўсё зрабіць у тэрмін? Пытанне не толькі рытарычнае, аднак і фінансавае, бо за невыкананне працы ў тэрмін будаўнічай арганізацыяй цяпер прадугледжаны штраф у памеры ад 50 да 500 базавых велічынь. Гэта новаўвядзенне, якое мусіць станоўча паўплываць на адказнасць падрадчыкаў.

Тым часам застаецца без адказу яшчэ адно пытанне - чаму не нясуць ніякай адказнасці за правал сваёй працы ні адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, ні абслугоўваючая дом арганізацыя ТДА “Камунальнік МК”? Менавіта яны павінны былі кантраляваць і рэагаваць своечасова на скаргі жыхароў. Пытанне гарвыканкаму аб тым, чаму была парушана прэзідэнцкая Дырэктыва №3 аб энергетычнай эфектыўнасці і зберажэнні цяпла засталося без адказу. Відаць, няма чаго адказаць...


 

Галерэя