Тай-баксёр Віталь Гуркоў зняўся ў відэароліку курсаў "Мова Нанова" (відэа)

25.07 15:46

На сайце бясплатных моўных курсаў "Мова Нанова" з'явіўся відэаролік з удзелам шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова. Спартовец распавядае, чаму ён размаўляе па-беларуску і шануе гісторыю радзімы.

Акрамя таго, Гуркоў правёў эксклюзіўны майстар-клас для слухачоў "Мовы Нанова". У ім прынялі ўдзел больш за дзесяць слухачоў курсаў. Чатыры гадзіны яны трэніраваліся з чэмпіёнам свету, а атксама мелі магчымасць сфатаграфавацца з ім.




Відэа