ТБМ ладзіць чарговую велаэкскурсію па Магілёву

29.06 13:50

Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны запрашае 30 чэрвеня на чарговы велашпацыр па гістарычным цэнтры Магілёва. 

Гэта ўжо трэцяя экскурсія на роварах, якую гарадская арганізацыя ТБМ ладзім за апошні год у Магілёве.

Старт экскурсіі - каля ратушы а 19.00. Маршрут пройдзе праз вуліцу Ленінскую да плошчы Леніна, у Падміколле і на Школішча.

Тэл: 8-029-388-35-61, 8-029-245-64-52 (Дзьячкоў Алег).