У Бабруйску двойчы праводзілі эвакуацыю людзей з-за пакінутых без нагляду прадметаў

11.01 21:27

У Бабруйску 6-7 студзеня было эвакуявана 320 чалавек з-за прадметаў, пакінутых невядомымі без нагляду.

6 студзеня ад мясцовай жыхаркі паступіла інфармацыя, што каля дома на вуліцы Інтэрнацыянальнай невядомы кінуў абкручаную скотчам каробку з-пад абутку і ўцёк. На месца выехала следча-аператыўная група. Было эвакуявана 300 чалавек. Выбуховае рэчыва не выяўленае.

Прыблізна ў 20.50 7 студзеня на вуліцы Ванцэці, з тыльнага боку будынка магазіна, быў знойдзены кейс чорнага колеру. На месца прыбылі супрацоўнікі сілавых ведамстваў і медыкі. З будынка магазіна было эвакуявана 20 чалавек. Сапёрна-піратэхнічная група абследавала кейс, ён быў пусты. Праводзіцца праверка.