У Магілёве на вул. 30 год Перамогі камунальнікі знеслі гаражы і паставілі лаўкі каля пад'езда д.34

30.07 10:01

На выкананне патрабавання грамадзян спатрэбілася каля года.

Знос гаражэй, якія знаходзіліся ў тарцы д.34 па вуліцы 30 год перамогі адбыўся ў два этапы. Першая частка гаражэй была знесена яшчэ ў мінулым годзе, а застаўшыяся гаражы і падсобкі былі знесены ў гэтым.

Пра гэта сведчыць адказ кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна сп.Лаўрыновіча.

Акрамя таго каля д.34 былі ўсталявана лаўкі каля пад'ездаў №1 і №4, якія разам з дзіцячай пляцоўкай былі пафарбаваны.

Нагдаем, што ў мінулым годзе пры дапамозе актывістаў Цэнтра "Імпульс" быў сабраны 171 подпіс за добраўпарадкаванне двароў д.34, 38, 40 і 42 па вул. 30 год Перамогі.

Жыхары прасілі пабудаваць новыя паркоўкі, дэмантаваць старыя гаражы, усталяваць лаўкі каля пад'ездаў, пакласці ліўнёўкі ў небяспечныя ліўневыя калодзежы, зрабіць ямачны рамонт дарогі, зрабіць з гайка парк, а таксама прадоўжыць канцавы прыпынак аўтобусаў №9 і №18 да іх двара.

Невялікую частку патрабаванняў грамадзян чыноўнікі ўсё ж такі выкананлі.