У Магілёве на вуліцы 30 год Перамогі чыноўнікі абяцаюць навесці парадак

21.01 16:33

Па выніках калектыўнага звароту грамадзян, якія пражываюць у дамах 34, 38, 40 і 42 па вуліцы 30 год Перамогі ўжо ёсць некалькі станоўчых вынікаў.


Па-першае, разбітая дарога каля д.34 па вуліцы 30 год Перамогі ўключана ў план рамонту дваравой тэрыторыі, які павінен адбыцца ў трэцім квартале 2014 года.


Па-другое, пачаўся знос несанкцыяваных гаражоў, якія размешчаны ў тарцы д.34. На дадзены момант знесена ўжо шэсць такіх пабудоў. Уласнікі астатніх гаражоў выяўляюцца.


Па-трэцяе, каля д.34 “Дарожна-маставое прадпрыемства” усталявала металічную кратку ў ліўнепрыёмны калодзеж.


Па-чацвёртае, адрамантавана дзіцячая пясочніца ў двары дамоў 38, 40 і 42.


Трэба адзначыць, што раней каля д. 34 былі ўсталяваны лаўкі, а каля д 38 і 40 прыбрана тэрыторыя ад будаўнічага смецця.

 

Вітольд Няўрыда