У Магілёве намечаны круглы стол па пытаннях экалогіі горада

18.05 14:04

Заняткі ў фармаце круглага стала плануюць правесці 19 мая арганізацыі ЭКАПРАЕКТ, Таварыства белаурскай мовы і Таварыства аховы помнікаў.

Падчас мерапрыемства будзе разгледжана развіццё водна-зялёнага дыяметра Магілёва і абмяркаваны наступныя пытанні:

- экалагічная сетка горада, прыродныя і прыродна-культурныя ядры, калідоры, малое і вялікае кальцо экалагічнай сеткі Магілёва;

- гісторыка-культурныя і прыродныя каштоўнасці, гістарычная тапаніміка, сучасны стан, праблемы і перспектывы развіцця Паднікольскага ядра.

Пачатак у 18.30 на "Коле" па завулку Чкалава, 16. Тэл. 8-29-388-35-61 Алег Дзьячкоў.