У Магілёве сацыял-дэмакраты распачалі збор подпісаў за добраўпарадкаванне мікрараёна “Спадарожнік”

27.10 11:57

Ініцыятараў калектыўнага звароту грамадзян выступіла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускаскай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Наталія Шкадун.


Ініцыятараў калектыўнага звароту грамадзян выступіла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускаскай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Наталія Шкадун.


Сярод асноўных праблем мікрараёна – адстунасць паліклінікі, недахоп месцаў у дзіцячых садках і адсутнасць пешаходных дарожак да пешаходных пераходаў.


- Наш мікрараён новы, аднак не да канца добраўпарадкаваны. Усе жыхары мікрараёна мусяць дабірацца ў паліклініну, якая знаходзіцца ў іншай частцы горада. Не хапае таксама месцаў ў дзіцячых садках. Ёсць праблемы з тым, як дабрацца да пешаходных пераходаў, што на скрыжаванні вуліц Якубоўска і Пысіна, а таксама каля Зялёнага гаю, - гаворыць Наталія Шкадун.


Сацыял-дэмакратка адзначае, што ў горадзе традыцыйна існуе праблема, калі будуюцца новыя мікрараёны, аднак будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў заўсёды не паспявае за імі, што выклікае шмат нязручнасцяў для ўсіх жыхароў.


Сабраныя подпісы Наталія Шкадун мае намер выслаць у Магілёўскі гарвыканкам.


Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.


БСДП і кампанія назірання “Права выбару” прапануюць змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія “Права выбару” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.