У Магілёве злодзей спрабаваў схавацца каля будынка міліцыі

25.08 14:37

22-гадовы жыхар Віцебска здзейснеў крадзёж, аднак праз няведанне мясцовасці апынуўся ў руках праваахоўнікаў.


Са словаў хлопца ён з сябрам прыехаў у Магілёў, каб сустрэцца з дзяўчынай, з якой пазнаёміўся праз сацыяльныя сеткі. Праходзячы каля шапіка “Магілёўсаюздрук” на Пушкінскім праспекце віцеблянін праз адчыненыя ў ім дзверы скраў блок цыгарэт і кінуўся наўцёкі.


Заўважыўшы крадзёж прадавачка выклікала міліцыю.


Злодзей спрабаваў схавацца ў прыватным сектары, але сам таго няведаючы апынуўся каля будынка Кастрычніцкага РАЎСа, дзе і быў затрыманы міліцыянтамі. Праваахоўнікі ўстанавілі, што затрыманы з’яўляецца беспрацоўным і раней ужо быў асуджаны. На хлопца заведзена крымінальная справа, паведамляюць “Магілёўскія

ведамасці”.