Задзіночанне беларускіх студэнтаў распавядзе магілёўцам аб Балонскім працэсе

02.06 19:25

Роўна год таму мы далучылася да Балонскага працэсу і ў Беларусі пачаліся пэўныя рэформы, але ці так ўсё празрыста і відавочна?

Што чакае беларускую адукацыю ў будучым, як студэнтам можа дапамагчы Дэкларацыя правоў студэнтаў і, самае галоўнае, што трэба рабіць студэнтам, каб паспрыяць рэформам. Толькі цікавая і карысная інфармацыя, жывыя гісторыі і інсайд.

Тры пытання лекцыі:

1. Як рэфармуецца вышэйшая адукацыя?

2. Што такое Дэкларацыя правоў студэнтаў?

3. Чаму студэнты павінны быць рухавіком зменаў?

У якасці лектара выступае Яўген Міхасюк. Студэнт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта з чатырохгадовым вопытам студэнцкага актывізму. Старшыня Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. Прадстаўнік студэнтаў у кансультатыўнай групе Балонскага працэсу.

Удзел цалкам безкаштоўны, але неабходна рэгістрацыя. 

Колькасць месцаў абмежавана. 

Зарэгістравацца можна далей па форме.

Дзе? "Цэнтр Кола" зав. Чкалава 16 

Калі? 4 чэрвеня (субота) 

Час? З 18 да 20.