Зміцер Кучук: Будзем назіраць за выбарамі, каб мець доказы парушэнняў і фальсіфікацый

04.07 09:31

Першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Зміцер Кучук адказаў на пытанні прэс-службы кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару-2018”.

Якія ў вас ёсць чаканні ад кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года?

Я мяркую, што выбарчая кампанія адбудзецця як заўсёды. Перадумоваў, што нешта зменіцца ў плане фармавання выбарчых камісій, назірання за выбарамі ці падліку галасоў пакуль няма, бо пакуль што няма ніякіх зменаў у Выбарчае заканадаўства. Часу на змены застаецца ўжо мала і таму, думаю, што гэтая выбарчая кампанія ў пытаннях яе арганізацыі будзе адпавядаць папярэднім, таму ўдзельнічаць у кампаніі будзем з разлікам на тое, што свабодных выбараў у Беларусі няма.

Ці будзе Беларуская партыя “Зялёныя” у дзельнічаць у выбарах і назіранні за выбарамі?

У назіранні наша партыя прыме самы актыўны ўдзел. Што датычыцца выбараў, то цягам месяца мы вырашым ці будзем у іх удзельнічаць, ці не. Рашэнне пра ўдзел ці неўдзел будзе прынятае ў сярэдзіне ліпеня.

Зміцер, на вашую думку, якія змены ў Выбарчым заканадаўстве павінны адбыцца, каб выбары прайшлі свабодна і справядліва?

Перш за ўсё назіральнікі павінны бачыць за каго стаяць адзнакі ў бюлетэнях пад час падліку галасоў. Вынікі павінны агучвацца ў голас.

Другі момант – гэта фармаванне выбарчых камісій. Мы лічым, што прадстаўнікі кандыдата альбо прадстаўнікі палітычных партый павінны быць прадстаўлены ў камісіях усіх узроўняў.

Калі гэтыя рашэнні быдуць замацаваны заканадаўча, тады можна будзе весці гаворку пра прызнанне вынікаў выбараў. Варта разумець, што кампанія будуецца таксама і на іншых прынцыпах – роўны доступ кандыдатаў да СМІ, выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса і г.д. Гэтыя прынцыпы таксама павінны выконвацца.

Як ваша партыя будзе выкарыстоўваць вынікі незалежнага назірання?

Нам, як палітычнай партыі, каб зразумець, што выбары адбываюцца несумленна варта мець рэальныя доказы. Таму мы ўдзельнічаем у выбарах і збіраем сваю базу доказаў, каб даць ацэнку выбарам.

Вынікі выбараў таксама важныя для нашых партнёраў – нашым сяброўскім партыям, каб яны разумелі, наколькі выбары былі сумленнымі і свабоднымі. Гэта ўплывае на прызнанне выбараў міжнароднай супольнасцю.

Другі важны момант заключаецца ў тым, каб інфармаваць сваіх грамадзян. Людзі павінны ведаць, як адбываюцца выбары ў Беларусі і мець ацэнку іх правядзення.

Калі ўлада па выніках выбараў правядзець выбары па традыцыйнаму сцэнару, але прызначыць некалькі дэпутатаў ад партыі “Зялёныя”, ці будзеце браць мандаты?

У нас ужо ёсць прыклад таго, як дэпутат ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ўзяла мандат. Як такавых вынікаў у пытаннях лабіравання актуальных для нас пытанняў, у прыватнасці адмовы ад будаўніцтва АЭС, не было заўважана. Улічваючы гэты вопыт, які на маю думку не быў станоўчым, мы, напэўна, адмовімся ад такіх мандатаў. Сыходзячы з практыкі я бачу, што ўплываць на сітуацыю нават з мандатам нерэальна.

Што пажадаеш грамадзянам Беларусі?

Я бы пажадаў, каб людзі глядзелі на праграмы кандыдатаў і падтрымлівалі дэмакратычных кандыдатаў, бо краіне патрэбныя перамены і толькі дэмакраты гавораць пра гэтыя перамены і прапаноўваюць канкрэтныя рашэнні. Таксама зычу беларусам актыўна бараніць свае правы, каб у нас нарэшце адбыліся свабодныя і адкрытыя выбары.