Зняволены праваабаронца будзе адбываць пакаранне ў магілёўскай турме

21.12 17:49

З фармулёўкай "у сувязі са шматлікімі парушэннямі" Андрэя Бандарэнку этапуюць са шклоўскай калоніі ў сумна вядомую турму №4.

Раней у гэтай турме адбывалі тэрмін палітыкі Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Зміцер Дашкевіч, а таксама актывіст анархісцкага руху Яўген Васьковіч.

Андрэй Бандарэнка доўгі час кіраваў праваабарончым інфармацыйна-асветніцкай установай "Платформа" і культурна-асветніцкай установай "Платформы инновейшн".

12 жніўня 2014 г. суд прызнаў яго вінаватым па трох частках артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства) і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.